wd wp Пошук:

Дзмітрый Васільевіч Заблоцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Заблоцкі. Дзмітрый Васільевіч Заблоцкі (нар. 12 красавіка 1975, г. Жодзіна, Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Біяграфія

Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці «Рухавікі ўнутранага згарання», інжынер-механік; праходзіць навучанне ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне прадпрыемствам».

Працаваў у адкрытым акцыянерным таварыстве «БЕЛАЗ» – кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ», дзе прайшоў шлях ад вучня слесара механазборачных работ (аператар станкоў з праграмным кіраваннем, наладчык станкоў з праграмным кіраваннем, інжынер-канструктар, намеснік начальніка цэха, начальнік цэха) да намесніка генеральнага дырэктара.

З’яўляўся дэпутатам Жодзінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць шостага і дваццаць сёмага скліканняў. У 2012 годзе быў выбраны намеснікам старшыні Жодзінскага гарадскога Савета дэпутатаў.

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны ганаровымі граматамі Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь, Жодзінскага гарадскога выканаўчага камітэта, фатаграфія размяшчалася на Алеі славы ААТ «БЕЛАЗ» – кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ».

Асабістае жыццё

Жанаты, мае дачку і сына.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жодзіне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старшыні гарадскіх выканаўчых камітэтаў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1975 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Жодзінскага гарадскога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 27-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 красавіка
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання