wd wp Пошук:

Дзмітрый Аляксандравіч Сямёнаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сямёнаў. Дзмітрый Аляксандравіч Сямёнаў (11 чэрвеня 1926 — 29 верасня 1982) — беларускі грамадскі дзеяч.[1]

Біяграфія

Нарадзіўся ў Мінску 11 чэрвеня 1926 года. Ягоныя бацькі, Аляксандр і Алёна з Турцэвічаў, былі эканамістамі з вышэйшай адукацыяй.

У Другую сусветную вайну ў часе нямецкай акупацыі вучыўся ў мінскай фельчарскай школе і працаваў у Краязнаўчым музеі пад кіраўніцтвам Антона Шукелойця.

У 1944 годзе выехаў у Германію. Жыў у беларускіх лагерах для перамешчаных асоб, удзельнічаў у беларускім скаўтынгу, дапамагаў Антону Адамовічу ў выданні «Ведамак». Аўтар «Дзённіка», які вёў у 1943—1947 гадах (выдадзены ў Мінску ў 2012 годзе) і які быў знойдзены, дзякуючы ягонай дачцэ Раіне. Дзённік Дзмітрый Сямёнаў пачаў весці 1 студзеня 1943 года, там ён сістэматычна запісваў тагачасныя падзеі: бягучае жыццё, вучобу, прызнанні ў каханні, паходы ў кіно, падрабязны рэпертуар мінскіх кінатэатраў за немцамі, сістэматычныя аблавы паліцыі, харчаванне ў той галодны час, таксама дакладна натуе і пазнейшае жыццё ў Германіі перад капітуляцыяй, першыя паваенныя гады.

У пачатку 1950-х прыбыў у ЗША. Жыў у Нью-Джэрсі. Вывучаў паліталогію ў Ратгерскім універсітэце. Працаваў хімікам.

Памёр 29 верасня 1982 года. Пахаваны ў Іст-Брансуіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.

Цікавыя факты

Зноскі

  1. Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 29 верасня. Дзмітры Сямёнаў

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 29 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1982 годзе
Катэгорыя·Беларусы ў Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 чэрвеня
Катэгорыя·Пахаваныя на Беларускіх могілках у Іст-Брансуіку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Выпускнікі Ратгерскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Аўтары знакамітых дзённікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку