wd wp Пошук:

Дзмітрый Іванавіч Харытончык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Харытончык. Дзмітрый Іванавіч Харытончык (2 верасня 1975, Жодзіна, Мінская вобласць, БССР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія

Нарадзіўся 2 верасня 1975 года ў г. Жодзіне.

Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію, інжынер-металург, эканаміст-менеджар; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання.

Працаваў аператарам станкоў з праграмным кіраваннем, інжынерам-тэхнолагам, старшым майстрам, намеснікам начальніка тэрмагальванічнага цэха, начальнікам цэха гідрамеханічных трансмісій, намеснікам генеральнага дырэктара па якасці ААТ “Беларускі аўтамабільны завод» — ВА «Беларускі аўтамабільны завод».

З’яўляўся дэпутатам Жодзінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.

У 20122015 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

На пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў 6 мая 2015 года, на якім абмяркоўваўся Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», Харытончык заявіў[1]:

Згодна з пунктам 7 дэкрэта, яго дзеянне не распаўсюджваецца на грамадзян, свабода якіх абмежаваная ў адпаведнасці з крымінальным і адміністрацыйным заканадаўствам. Гэта значыць, яны не вядуць працоўнае жыццё ў сувязі з учыненымі крымінальнымі дзеяннямі. І пры гэтым патрабаванні для фінансавання дзяржвыдаткаў да іх не выстаўляюцца. Зразумела, што ў такіх асоб асобы прававы статус. Але з пункту гледжання гэтага дэкрэта, чым яны лепшыя за асоб, якія з розных прычын адпрацавалі менш за 183 дні. Ці не будзе такі падыход несправядлівым?

У 2015—2018 гадах працаваў намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама, а ў лютым 2018 года быў абраны старшынёй Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.

Асабістае жыццё

Жанаты.

Узнагароды

Зноскі

  1. «Дэпутаты» прапанавалі стварыць рэзервацыі для «дармаедаў». Хартыя’97
  2. Решение Высшего Евразийского Экономического Совета от 8 мая 2015 года № 4 «О награждении медалью „За вклад в создание Евразийского экономического союза“» Архівавана 25 лютага 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Намеснікі старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Жодзінскага гарадскога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1975 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жодзіне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старшыні мясцовых саветаў Беларусі