wd wp Пошук:

Дзень саборнасці Украіны

Дзень саборнасці Украіны (укр.: День соборності України)  — украінскае свята, якое адзначаецца штогод 22 студзеня ў дзень абвяшчэння Акту ўз’яднання Украінскай Народнай Рэспублікі і Заходнеўкраінскай Народнай рэспублікі, што адбылося ў 1919 годзе.

Афіцыйна ва Ўкраіне Дзень саборнасці адзначаецца з 1999 году.

Свята ўсталявана ва Украіне «…улічваючы вялікае палітычнае і гістарычнае значэнне аб’яднання Украінскай Народнай Рэспублікі і Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі для ўтварэння адзінай (саборнай) украінскай дзяржавы…» згодна з Указам Прэзідэнта Украіны «Аб Дні саборнасці Украіны» ад 21 студзеня 1999 году № 42/99[1].

Зноскі

  1. Указ Президента України від 21 січня 1999 року N 42/99 «Про День соборності України» (укр.)
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Святы паводле алфавіта
Катэгорыя·Святы 22 студзеня
Катэгорыя·Святы Украіны
Катэгорыя·З’явіліся ў 1999 годзе