Сусветны дзень піяніста — прафесійнае свята людзей, звязаных з ігрой на клавішных музычных інструментах. Штогод адзначаецца 8 лістапада.
У гэты дзень па ўсім свеце праводзяцца канцэрты і сустрэчы з музыкантамі, піяністы віншуюць сваіх настаўнікаў, арганізоўваюцца мерапрыемствы ў фармаце «вольнае піяніна». Шэраг музычных крам робяць у гэты дзень зніжкі на свае тавары[1].
У 2014 годзе Свята было заснавана дзеячам культуры Іванам Манько. І ўпершыню праведзены ў гэтым жа годзе 8 лістапада пры падрымцы заслужанага піяніста, лаўрэата міжнародных конкурсаў Аляксандра Палякова і іншых заслужаных артыстаў РБ. На наступны год да святкавання далучылася Беларуская дзяржаўная філармонія. У 2016 годзе дзень піяніста праходзіць ва Універсітэце Наньчан Хангконг (Nanchang Hangkong University) у Кітаі, дзе выкладае Палякоў. У гэты ж дзень у Мінску піяніст Мікалай Панок паставіў нацыянальны рэкорд па бесперапыннай ігры на піяніна менавіта ў дзень піяніста. У 2018 годзе свята было ўпершыню праведзена ў Расіі[1].
Акрамя Беларусі, Расіі і Кітая, свята таксама адзначалася ў Аўстрыі, Ізраілі і Украіне[2][3].