wd wp Пошук:

Дзень незалежнасці Фінляндыі

Дзень незалежнасці Фінляндыі (фінск.: itsenäisyyspäivä) — дзяржаўнае свята Фінляндыі, адзначаецца штогод 6 снежня; агульнанацыянальны выхадны дзень. Гэты дзень лічыцца нацыянальным днём краіны і днём сцяга. Упершыню Дзень незалежнасці адзначаўся 6 снежня 1917 года — пасля таго, як Фінскім парламентам (100 дэпутатаў галасавала «за», 88 — «супраць») была ўхвалена Дэкларацыя незалежнасці Фінляндыі (праз два дні пасля прыняцця Дэкларацыі незалежнасці Сенатам Свінхувуда).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Нацыянальныя святы
Катэгорыя·Святы 6 снежня
Катэгорыя·Святы паводле алфавіта
Катэгорыя·Святы Фінляндыі
Катэгорыя·1917 год у Фінляндыі