wd wp Пошук:

Дзень незалежнасці Рэспублікі Малдова

Дзень незалежнасці Рэспублікі Малдова (рум.: Ziua Independen?ei) — нацыянальнае свята Рэспублікі Малдова, якім адзначаецца прыняцце Дэкларацыі пра незалежнасць. Афіцыйнае дзяржаўнае свята і выходны дзень.

Гісторыя

27 жніўня 1991 года ў Малдаўскай ССР быў скліканы Вялікі нацыянальны сход, у выніку якога Парламент прагаласаваў за прыняцце Дэкларацыі аб незалежнасці[1].

У гэты дзень Прэзідэнт Рэспублікі Малдова звяртаецца з віншавальнай прамовай да нацыі. У сталіцы краіны — Кішынёве і іншых гарадах рэспублікі праходзяць розныя святочныя мерапрыемствы. У Кішынёве ўрачыстасці праходзяць на плошчы Вялікага нацыянальнага сходу. Завяршае Дзень незалежнасці святочеы салют[2].

Зноскі

  1. День независимости Республики Молдова
  2. День Независимости Республики Молдова - Фотогалерея

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Святы паводле алфавіта
Катэгорыя·З’явіліся ў 1991 годзе