У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Духаў дзень.
Дзень Святога Духа — хрысціянскае і народнае свята Святога Духа, які згодна біблейскіх уяўленняў, праяўляецца ў людзях, асвячаючы іх, а гэта і з’яўляецца галоўнай мэтай стварэння і выратавання свету[1].
У праваслаўі святкуецца на 51-ы дзень пасля Вялікадня, гэта значыць на наступны дзень пасля Пяцідзясятніцы (Сёмухі) (заўсёды ў панядзелак). У праваслаўных цэрквах свята таксама носіць назву Панядзелак Святога Духа[2] (грэч.: Δευτέρα τοῦ Ἁγίου Πνεύματος)[3].
У каталіцтве святкуецца на 50-ы дзень пасля Вялікадня, адначасова з Сёмухай (заўсёды ў нядзелю). У Рымска-каталіцкай царкве свята называецца таксама Свята Сашэсця Святога Духа[4].
У многіх дзяржавах Дзень Святога Духа з’яўляецца выхадным днём. У некаторых з гэтых краін свята вядомы як «другі дзень Пяцідзясятніцы».[5].
Падрабязней гл. таксама: Дзень Святой Тройцы Сашэсце Святога Духа на апосталаў у дзень Пяцідзясятніцы апісана ў Новым Запавеце ў кнізе Дзеянняў святых апосталаў: у пяцідзесяты дзень пасля Уваскрэсення Хрыстава (дзясяты дзень пасля Узнясення) апосталы знаходзіліся ў Іерусаліме, калі
![]() |
... раптам зрабіўся шум з неба, як бы ад павеву моцнага ветру, і напоўніў увесь дом, дзе яны былі. І з'явіліся ім языкі падзеленыя, як бы вогненныя, і апусціліся па адным на кожнага з іх. І напоўніліся ўсе Духам Святым і пачалі гаварыць на іншых мовах, як Дух даваў ім вяшчаць. (Дзеян. 2:1-18) | ![]() |
Свята ўсталяваны ў процідзеянне антытрынітарнай ерасі, якая адпрэчвала боскую прыроду Святога Духа і адзінасутнасць Яго з Богам Бацькам і Сынам Божым.[6]
У богаслужэнні свята ў гонар Святога Духу пачынаецца вялікай вячэрняй. Распаўсюджаны звычай на прыходах адразу пасля літургіі ў нядзелю служыць дзявятую гадзіну і вялікую вячэрню. Сама вячэрня пачынаецца з малітвы Святому Духу: «Цару Нябесны», малітва «Цару Нябесны» ужо ў якасці стыхіры спяваецца яшчэ раз на «Госпадзі, клічу Цябе». Здзяйсняецца ўваход з кадзілам, а затым дыякан або святар прамаўляе вялікі пракімен сёмага гласа: «Які бог роўны веліччу Богу нашаму? — Ты — Бог, што чыніш цуды» (Пс. 76). Падчас вячэрні тройчы разам са святаром становяцца на калены, а святар чытае 7 малітваў, складзеных св. Васілём Вялікім, (першы і другі раз укленчанны іерэй чытае па дзве малітвы, а трэці раз — тры малітвы) Гэтыя малітвы пра Царкву, пра выратаванне ўсіх, хто моліцца і пра спачын душ усіх памерлых (у тым ліку і тых, што ў пекле). Гэта першае кленчанне паводле Тыпікона, якое здзяйсняюць вернікі пасля Вялікага посту. Увечар у храмах здзяйсняецца малое павячэр’е, на якім спяваецца канон Святому Духу, напісаны Феафанам. Ютрань на Духаў дзень гэта паўтор ютрані Дня Святой Тройцы, адрозненні ў тым, што ў гэтым выпадку не спяваецца паліелей і адпаведна са Статутам не чытаецца Евангелле; канон спяваецца на 14 (на Тройцу на 16); катавасія гэта ірмасы толькі першага канону (на Тройцу — абодвух канонаў); пахвальныя стыхіры на 4 (на Тройцу на 6) і адпуст іншы.
На грэчаскай мове | На царкоўнаславянскай мове (транслітарацыя) | На беларускай мове[7] | |
---|---|---|---|
Трапар свята, глас 8 (Ἦχος πλ. δ') | Εὐλογητὸς εἶ, Χριστὲ ὁ Θεὸς ἡμῶν, ὁ πανσόφους τοὺς ἁλιεῖς ἀναδείξας, καταπέμψας αὐτοῖς τὸ Πνεῦμα τὸ ἅγιον, καὶ δι' αὐτῶν τὴν οἰκουμένην σαγηνεύσας, φιλάνθρωπε, δόξα σοι. | Благослове́н еси́, Христе́ Бо́же наш, и́же прему́дры ловцы́ явле́й, ниспосла́в им Ду́ха Свята́го, и те́ми уловле́й вселе́нную: Человеколю́бче, сла́ва Тебе́ | Благаславёны Ты, Хрысце Божа наш, што рыбакоў зрабіў прамудрымі, паслаўшы ім Духа Святога, і праз іх ахапіў увесь свет. Чалавекалюбец, слава Табе. |
Кандак свята, глас 8 (Ἦχος πλ. δ') | Ὅτε καταβὰς τὰς γλώσσας συνέχεε, διεμέριζεν ἔθνη ὁ Ὕψιστος· ὅτε τοῦ πυρὸς τὰς γλώσσας διένειμεν, εἰς ἑνότητα πάντας ἐκάλεσε, καὶ συμφώνως δοξάζομεν τὸ πανάγιον Πνεῦμα. | Егда́ снизше́д язы́ки слия́, разделя́ше язы́ки Вы́шний, егда́ же о́гненныя язы́ки раздая́ше, в соедине́ние вся призва́, и согла́сно сла́вим Всесвята́го Ду́ха. | Калі Усявышні сышоў і мовы змяшаў, то гэтым раздзяліў Ён народы; калі ж вогненныя языкі Ён раздаў, то да адзінства ўсіх заклі́каў; і мы ў згодзе славім Усесвятога Духа. |
Задастойнік свята, глас 4 (Ἦχος δ') | «Χαίροις Ἄνασσα, μητροπάρθενον κλέος. Ἄπαν γὰρ εὐδίνητον εὔλαλον στόμα. Ῥητρεῦον, οὐ σθένει σε μέλπειν ἀξίως. Ἰλιγγιᾷ δὲ νοῦς ἅπας σου τὸν τόκον Νοεῖν ὅθεν σε συμφώνως δοξάζομεν» | Ра́дуйся, Цари́це, матероде́вственная сла́во, вся́ка бо удобообраща́тельная благоглаго́ливая уста́ вити́йствовати не мо́гут, Тебе́ пе́ти досто́йно, изумева́ет же ум всяк Твое́ Рождество́ разуме́ти. Те́мже Тя согла́сно сла́вим. | Радуйся, Царыца, слаўная Маці-Дзева! Нія́кія даскана́лыя і красамо́ўныя ву́сны уме́льства не маюць, каб апява́ць Цябе дастойна; не здо́льны нія́кі ро́зум ад Цябе нараджэ́нне спасці́гнуць. Таму і мы супо́льна Цябе сла́вім. |
Гэты раздзел артыкула яшчэ не напісаны. Паводле задумы аднаго з удзельнікаў Вікіпедыі, на гэтым месцы павінен размяшчацца спецыяльны раздзел. Вы можаце дапамагчы праекту, напісаўшы гэты раздзел. |
**Диак. Михаил Желтов.. Духов День // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2007. — Т. XVI. — С. 372-374. — 752 с. — 39 000 экз. — ISBN 978-5-89572-028-8.
Духов день // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.