wd wp Пошук:

Дземяхоўскі сельсавет

Дземяхо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Салтанова.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Рэчыцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Дземяхі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Козскага, Салтаноўскага і Старакрасненскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 22 студзеня 2008 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Салтанова[1]. 19 чэрвеня 2008 года сельсавет перайменаваны ў Салтаноўскі[2].

Зноскі

  1. Решение Речицкого районного Совета депутатов от 22 января 2008 г. № 64 О переносе административно-территориального центра Демеховского сельсовета(недаступная спасылка)
  2. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 19 июня 2008 г. № 144 О переименовании Демеховского сельсовета Речицкого района Архівавана 9 ліпеня 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2008 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Рэчыцкага раёна