Дзво́нка — рака ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дзвінаса (басейн Віліі).
Даўжыня ракі 15 км. Плошча вадазбору 57 км². Выток ракі знаходзіцца ў напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Ляда. Упадае ў Дзвінасу прыкладна за 1 км у напрамку на поўнач ад вёскі Ляўданшчына. Вадазбор на заходніх схілах Мінскага ўзвышша.
Каля ракі аграгарадок Малыя Нястанавічы, вёскі Завішына, Ляўданшчына. Паміж вёскамі Завішына і Ляўданшчына на рацэ сажалка.