wd wp Пошук:

Джэфры Марсі

Джэфры Марсі (англ.: Geoffrey William Marcy; нар. 29 верасня 1954) — амерыканскі астраном, рэкардсмен па колькасці адкрытых экзапланет. Прафесар Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі (да кастрычніка 2015 года), член Нацыянальнай АН ЗША (2002—2021). Сумесна з Полам Батлерам і Дэбрай Фішэр адкрыў 70 з першых ста знойдзеных экзапланет.

Біяграфія

У 1972 годзе скончыў сярэднюю школу ў Гранада Хілс у Каліфорніі. У 1976 годзе з адзнакай скончыў Каліфарнійскі ўніверсітэт у Лос-Анджэлесе па спецыяльнасцях фізіка і астраномія. У 1982 годзе стаў доктарам філасофіі па астраноміі ў Каліфарнійскім універсітэце ў Санта-Крузе, працуючы ў Лікскай абсерваторыі.

З 1982 па 1984 гады займаўся выкладаннем і навукова-даследчай дзейнасцю ў Інстытуце Карнегі (Вашынгтон). З 1984 па 1996 гады — дацэнт кафедры фізікі і астраноміі, і з 1997 па 1999 гады — заслужаны прафесар Універсітэта штата ў Сан-Францыска. Пасля ад’юнкт-прафесар фізікі і астраноміі гэтага ж універсітэта, прафесар астраноміі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі і кіраўнік Цэнтра комплекснай планеталогіі.

У кастрычніку 2015 года пакінуў Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі — з-за скандалу аб дамаганні да студэнтак і аспірантак у перыяд з 2001 па 2010 гады. У маі 2021 года быў выключаны з Нацыянальнай АН ЗША.

Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (2010).

Зноскі

  1. https://science.sciencemag.org/content/372/6546/1025 Праверана 21 чэрвеня 2021.
  2. http://www.nasonline.org/member-directory/members/3012587.html Праверана 21 чэрвеня 2021.
  3. NNDB — 2002.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Шаа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мічыгане
Катэгорыя·Астраномы XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Генры Дрэйпера
Катэгорыя·Астраномы ЗША
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 верасня
Катэгорыя·Выкладчыкі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Астраномы XX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў