wd wp Пошук:

Джэральд Фішман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фішман.

Джэральд Фішман (англ.: Gerald Jay (Jerry) Fishman; нар. 10 лютага 1943, Сент-Луіс, Місуры) — амерыканскі астрафізік, спецыяліст у галіне гама-астраноміі. Супрацоўнік Касмічнага цэнтра Маршала НАСА. Лаўрэат прэміі Шаа (2011) — за лідарства ў даследаваннях гама-ўсплёскаў.

Скончыў з адзнакай Місурыйскі ўніверсітэт (бакалаўр фізікі). Ступень доктара філасофіі ў галіне касмічнай навукі атрымаў ва Універсітэце Райса ў 1970 годзе. Затым паступіў у Касмічны цэнтр Маршала НАСА.

Фэла Амерыканскага фізічнага таварыства. З’яўляецца Thomson / ISI Highly Cited.

Адзначаны NASA Outstanding Scientific Achievement Award (1982, 1991, 1993) і прэміяй Бруна Росі Амерыканскага астранамічнага таварыства (1994).

Аўтар больш за 200 навуковых прац.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Фізікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сент-Луісе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 лютага
Катэгорыя·Астрафізікі ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Шаа
Катэгорыя·Фізікі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе