wd wp Пошук:

Джэмдзет-Наср

Джэмдзет-Наср (араб. عصر جمدة نصر‎‎) — археалагічны перыяд эпохі бронзы ў паўднёвай Месапатаміі (канец 4 — пачатак 3 тысячагоддзяў да н. э.). Назва паходзіць ад аднайменнага археалагічнага помніка на тэрыторыі Ірака.

Перыяд Джэмдзет-Наср быў вылучаны археолагамі ў 1930 г. у сувязі з находкамі найстаражытнейшых клінапісных таблетак, якія сведчылі аб вылучэнні пісьма з піктаграм. Для матэрыяльнай культуры гэтага часу таксама характэрна паліхромная і манахромная размаляваная кераміка.

Грамадства перыяду Джэмдзет-Наср ведала сацыяльную няроўнасць. Асноўнымі заняткамі з’яўляліся сельская гаспадарка і рамяство. Гандлёвыя сувязі па-за межамі Месапатаміі былі пакуль абмежаваны.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Бронзавы век
Катэгорыя·Археалогія ў Іраку
Катэгорыя·Шумер
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі