wd wp Пошук:

Джэк Стэйнбергер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Стэйнбергер.

Джэк Стэйнбергер (Штэйнбергер) (анг.: Jack Steinberger; нар. 25 мая 1921, Бад-Кісінген, Германія) — амерыканскі фізік, прафесар, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1988) за адкрыццё і даследаванне нейтрына і антынейтрына.

Нарадзіўся ў Германіі ў яўрэйскай сям’і. У 1935 сям’я Стэйнбергера эмігруе ў ЗША. У Амерыцы скончыў Чыкагскі ўніверсітэт, ступень бакалаўра (1942). Затым да 1945 працуе ў радыяцыйнай лабараторыі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута, займаючыся даследаваннем фізікі элементарных часціц. У 1948 абараняе доктарскую дысертацыю па тэме даследавання мюонаў (мю-мезонаў) у касмічных промнях і адкрыццё з’явы распаду мюонаў на электроны, пазітроны, нейтрына і антынейтрына. У 1949-50 Джэк Стэйнбергер на пасадзе прафесара Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі. 1950-68 — прафесар Калумбійскага ўніверсітэта. У 1962 Стэйнбергер сумесна з Леонам Ледэрманам і Мелвінам Шварцам ўпершыню ідэнтыфікаваў нейтрына не ў касмічных промнях, а ў атрыманых у лабараторных умовах промнях высокай энергіі.

Зноскі

  1. Jack Steinberger // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jack Steinberger // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.mainpost.de/regional/bad-kissingen/erinnerungen-an-einen-besonderen-kissinger-art-10542391
  4. https://www.ae-info.org/ae/User/Steinberger_Jack

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Гайдэльбергскай акадэміі навук
Катэгорыя·Выпускнікі Чыкагскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Члены Еўрапейскай акадэміі
Катэгорыя·Памерлі 12 снежня
Катэгорыя·Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў Жэневе
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Акадэміі дэі Лінчэі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Матэўчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 мая
Катэгорыя·Фізікі ЗША
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баварыі
Катэгорыя·Выпускнікі Ілінойскага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных