Джэймс Уільям Сазэрленд (англ.: James William Sutherland; 8 лютага 1918 — 1 мая 1987) — генерал-лейтэнант арміі ЗША, камандзір 24-га корпуса ў В’етнаме.
Нарадзіўся 8 лютага 1918 года ў акрузе Бентан, штат Арканзас.
У 1941 годзе паступіў на ваенную службу. са жніўня 1963 па снежань 1965 года ўзначальваў каманды выпрабаванняў і ацэнкі арміі ЗША на Абердзінскім палігоне[1]. З 18 чэрвеня 1970 года па 9 чэрвеня 1971 года знаходзіўся на пасадзе камандзіра 24-га корпуса ў Паўднёвым В’етнаме[2][3]. Удзельнічаў у планаванні і правядзенні аперацыі «Ламшон 719»[4][5][3]. Пазней быў начальнікам штаба еўрапейскага камандавання ЗША[6].
У 1971 годзе пайшоў у адстаўку. Памёр 1 мая 1987 года ў Бафорце, штат Паўднёвая Караліна, і быў пахаваны на Арлінгтонскіх нацыянальным могілках.