wd wp Пошук:

Джэймс Гарынгтан

Джэймс Гарынгтан (англ.: James Harrington; 3 студзеня 1614 (іншыя крыніцы даюць 7 студзеня), Алтан — 11 верасня 1677, Лондан) — англійскі філосаф.

Біяграфія

Вучыўся ў Трыніці-каледжы, Оксфард, на працягу двух гадоў, пасля чаго пакінуў яго, не атрымаўшы ступені. Вядомы сваім сачыненнем «Oceana» (1656), прысвечаным Кромвелю. У ім Гарынгтан малюе ідэальную дзяржаву накшталт «Утопіі» Томаса Мора, знаходзячы ключ да ўсеагульнага дабрабыту ў справядлівым размеркаванні нерухомых маёмасцяў. У іншых сваіх працах («Перавагі народнага праўлення», 1657: «Мастацтва заканадаўства», 1659 г.) выказваўся катэгарычна супраць магчымасці аднаўлення ў Англіі феадальнага ладу і манархіі. Прапанаваў уласны праект англійскай канстытуцыі, у якой Англія паўставала буржуазна-шляхецкай рэспублікай. У сваіх працах пры дапамозе індуктыўнага метаду Фрэнсіса Бэкана сцвярджаў аб залежнасці размеркавання ў грамадстве уласнасці ад формы ўладкавання дзяржавы і яе устаноў.

Зноскі

  1. 1 2 James Harrington (author) // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. James Harrington // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. James Harrington // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Lundy D. R. James Harington // The Peerage
  5. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  6. 1 2 3 Kindred Britain

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Выпускнікі Трыніці-каледжа (Оксфард)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1611 годзе
Катэгорыя·Памерлі 11 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нартгемптаншыры
Катэгорыя·Памерлі ў 1677 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1614 годзе
Катэгорыя·Філосафы Англіі