wd wp Пошук:

Джым Дайн

Джым Дайн (англ.: Jim Dine; 16 чэрвеня 1935, Цынцынаці, штат Агая) — амерыканскі сучасны мастак, адзін са стваральнікаў поп-арта.

Жыццё і творчасць

Джым Дайн нарадзіўся ў сям’і гандляра. Адукацыю атрымаў у 1953—1958 гадах ва ўніверсітэце Цынцынаці, універсітэце Агая (Калумбус) і Бостанскай школе прыгожых мастацтваў. У 1959 годзе пераязджае ў Нью-Ёрк. Сумесна з Класам Олдэнбургам, Аланам Капраў і Маркам Ратліфам стварае Джадсан-галерэю ў Нью-Ёрку, дзе сябры арганізуюць першыя хэпэнінгі. Паміж 1960 і 1965 гадамі Джым Дайн выкладае ў Аберлінскім каледжы (Агая) і ў Ельскім універсітэце. З 1966 года працуе сумесна з шатландскім скульптарам Эдуарда Паалоцы ў Лондане. Цяпер мастак жыве і працуе ў Нью-Ёрку.

Джым Дайн вядомы як мастак, графік, скульптар, з 60-х гадоў XX стагоддзя — таксама як паэт, пазней захапляўся фотамастацтвам і мастацкай творчасцю для тэатра. У жывапісе працаваў у стылях поп-арта, абстрактнага экспрэсіянізму, а з 80-х гадоў — таксама фігуратыўнага жывапісу.

Удзельнік Венецыянскай біенале 1964 года і 4-ы дакументы (1968). Уваходзіць у топ-100 мастакоў XX—XXI стагоддзяў паводле версіі ArtFacts.net (па стане на 2012 год займае 95-е месца).

Зноскі

  1. Jim Dine
  2. Jim Dine // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 4 5 Artnet — 1998.
  4. RKDartists
  5. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
  6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  7. 1 2 3 4 http://www.artnet.com/artists/jim-dine/
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 чэрвеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цынцынаці
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Агая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы