wd wp Пошук:

Джуліяна Буджардзіні

Джуліяна Буджардзіні (італ.: Giuliano Bugiardini; 29 студзеня 1475, г. Фларэнцыя — 17 лютага 1554) — італьянскі мастак эпохі Адраджэння.

Жыццё і творчасць

«Пакутніцтва Святой Кацярыны»

Джуліяна Буджардзіні, вядомы таксама як Джуліяна ды П’еро ды Сімане, працаваў пераважна ў Фларэнцыі, а таксама ў Балонні ў 15261530 гадах. Спачатку быў вучнем у скульптара Бертольда(англ.) бел., а потым — у мастака Даменіка Гірландая. У 1503 годзе Буджардзіні ўступае ў кангрэгацыю мастакоў Кампанья ды Сан Лука і працуе сумесна з Марыота Альберцінелі(руск.) бел. аж да 1509 года, калі апошні сыходзіць у майстэрню Фра Барталамеа. Паводле паведамлення Джорджа Вазары, Буджардзіні быў асістэнтам Мікеланджэла, калі той у 1508 годзе працаваў над роспісам Сікстынскай капэлы. Для царквы Санта-Марыя-Навела(руск.) бел. у Фларэнцыі Буджардзіні ў 1530-я гады піша па эскізах Мікеланджэла карціну Пакутніцтва св. Кацярыны.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Мастакі Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1554 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1475 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 17 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта