Джузэпэ Асклепі (італ.: Giuseppe Maria Asclepi; 21 красавіка 1706 — 21 ліпеня 1776) — італьянскі астраном.
Выкладаў філасофію, фізіку і матэматыку ў езуіцкіх каледжах у Перуджы, Сіене, Рыме, быў дырэктарам абсерваторыі пры Папскім Грыгарыянскім універсітэце. Вызначаў велічыню сонечнага паралакса, вымяраў дыяметры планет Сонечнай сістэмы з мікрометрам, вывучаў рух камет.
У яго гонар названы кратар на Месяцы і каляземны астэроід (4581) Асклепі з групы апалонаў, адкрыты ў 1989 годзе.