У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рэзнік. Джудзіт Арлен Рэзнік (англ.: Judith Arlene Resnik) (5 красавіка 1949, Акран, штат Агая — 28 студзеня 1986, мыс Канаверал, штат Фларыда) — амерыканская жанчына-астранаўт і інжынер. Здзейсніла адзін касмічны палёт (1984) і правяла ў космасе 145 гадзін. З ліку амерыканскіх астранаўтаў яна была другой жанчынай і другім чалавекам іўдзейскага веравызнання, якія пабылі ў космасе. Была ў складзе экіпажа з 7 астранаўтаў шатла «Чэленджэр» і загінула пры яго старце 28 студзеня 1986 г. у самым пачатку свайго другога палёту.