wd wp Пошук:

Джо Бэр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бэр.

Джо Бэр (англ.: Jo Baer; нар.7 жніўня 1929, Сіэтл) — амерыканская мастачка, прадстаўніц мінімалізму. Вучылася ў Нью-Ёрку, дзе вынайшла сваю манахромную мінімалістычную тэхніку.

У 1977 годзе Бэр правяла выставу ў Музеі сучаснага мастацтва ў Оксфардзе, падчас якой яна пазнаёмілася з брытанскім мастаком Брусам Робінсам. Яны жылі і працавалі разам з 1978 па 1984 год, спачатку ў Ірландыі, а затым з 1982 па 1984 год у Лондане, ствараючы карціны, малюнкі і тэксты.

У 1984 годзе Бэр адна пераехала ў Амстэрдам, дзе жыве з тых часоў. У 1990-я гады карціны Бэр сталі, па яе словах, «больш дэкларатыўнымі» з больш насычанымі колерамі, больш рэзкімі кантрастамі светла-цёмнага і больш амбіцыйнай культурнай і сацыяльнай крытыкай. Разрозненыя вобразы і сімвалы з амерыканскай, еўрапейскай, азіяцкай і класічнай цывілізацый спалучаны з цытатамі з літаратуры і густа напластаванымі алюзіямі на тэмы вайны, сэксуальнасці, разбурэння свету прыроды, прагнасці, несправядлівасці, рэпрэсій, мімалётнасці і смерці.

Зноскі

  1. https://rkd.nl/explore/artists/3494 Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Jo Baer
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11945498X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 20 снежня 2014.
  4. https://doi.org/10.1093/benz/9780199773787.article.B00009915
  5. https://en.isabart.org/person/113738
  6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сіэтле
Катэгорыя·Асобы