wd wp Пошук:

Джордж Бентам

Джордж Бе́нтам (англ.: George Bentham; 22 верасня 1800 — 10 верасня 1884) — англійскі батанік.[8]

Біяграфія

Джордж Бентам нарадзіўся ў 1800 годзе ў Стоку, каля Портсмута. У 1814—1827 гадах жыў у Францыі, вучыўся на факультэце тэалогіі ў Манткубане. У Лондане вывучаў права, але неўзабаве пакінуў юрыдычную ніву і прысвяціў сябе выключна батаніцы. З 1861 года пачаў займацца батанічнымі даследаваннямі ў батанічным садзе К’ю.

Буйная праца Бентама «Genera Plantarum…» (сумесна з Гукерам, 1862—1883) — нерукатворны помнік, створаны з дзіўнымі і каласальнымі ведамі, цярпеннем і навуковаю добрасумленнасцю; ён надоўга забяспечыў за сабой прапанаваную імі сістэму класіфікацыі раслін. У гэтай класіфікацыі, часткова падобнай да класіфікацыі Дэкандоля, сямействы размешчаны па групах, або радах; гэты спосаб здаваўся менш натуральным, чым сістэмы Ліндлі, Эндліхера і Браньяра, і англійскія вучоныя не без некаторага вагання аддалі перавагу сістэме Браньяра.

У 1830 годзе ён быў сакратаром таварыства садаводства, а пасля і прэзідэнтам лонданскага Лінееўскага таварыства (1861—1874).

Бентам у інтарэсах навукі аб’ездзіў амаль усю Еўропу. Яму належыць апісанне флор Бразіліі (1859—1862), Аўстраліі (1863—1878), Індыі, наваколляў Ганконга.

Ён быў замежным членам-карэспандэнтам Пецярбургскай Акадэміі навук (з 1872) і членам Парыжскай Акадэміі навук (з 1875).

Джордж Бентам сканаў у Лондане 10 верасня 1884 года.

Працы

Акрамя таго, апрацаваў для «Flora brasiliensis» — сямейства Papilionaceae, а для дэкандолеўскага «Prodromus» — сямействы Polemoniaceae, Scrophulariaceae, Labiatae і Stockhusiaceae.

Зноскі

  1. 1 2 George Bentham // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 George Bentham // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 4 5 Amigo J. Sciences de la vie et la terrePublications de l’olivier, 2017. — Т. 3. — 915 с. — ISBN 978-2-908866-50-6
  4. 1 2 3 Турынская акадэмія навук — 1757. Праверана 1 снежня 2020.
  5. Бентам Джордж // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. 1 2 Kindred Britain
  7. Ogilvie M. B. The Biographical Dictionary of Women in Science: Pioneering Lives From Ancient Times to the Mid-20th Century — Routledge, 2003. — Vol. 1. — P. 117. — 798 p. — ISBN 978-1-135-96342-2
  8. Jean-Jacques Amigo, " Bentham (George) “, in Nouveau Dictionnaire de biographies roussillonnaises, vol. 3 Sciences de la Vie et de la Terre, Perpignan, Publications de l’olivier, 2017, 915 p. (ISBN 9782908866506)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1884 годзе
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Плімуце (Англія)
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Узнагароджаныя Каралеўскім медалём
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Замежныя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Лонданскага Лінееўскага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 10 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 верасня
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1800 годзе
Катэгорыя·Аўтары батанічных таксонаў
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Батанікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных