wd wp Пошук:

Джордж Арліс

Джордж Арліс (англ.: George Arliss, 10 красавіка 1868 — 5 лютага 1946) — брытанскі акцёр, сцэнарыст і рэжысёр, які дамогся найбольшага поспеху ў ЗША. Ён стаў першым брытанскім акцёрам, які атрымаў прэмію «Оскар».

Біяграфія

Джордж Аўгустус Эндрус нарадзіўся 10 красавіка 1868 года ў Лондане. Яго акцёрская кар’ера пачалася на тэатральных сцэнах Вялікабрытаніі ў 1887 годзе. Поспех да яго прыйшоў у 1900 годзе, калі ён стаў з’яўляцца на сцэне лонданскага Уэст-Энда. У 1901 годзе Джордж адправіўся ў тэатральнае турнэ ў ЗША разам з трупай місіс Патрык Кэмпбэл і застаўся там на наступныя 20 гадоў. У 1921 годзе пачалася яго кінакар’ера. У 1929 годзе Арліс стаў уладальнікам прэміі «Оскар» за ролю ў фільме «Дызраэлі».

Зноскі

  1. 1 2 George Arliss // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 George Arliss // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 George Arliss // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэжысёры Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар»
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1868 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акцёры Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Сцэнарысты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 5 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 1946 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане