wd wp Пошук:

Джордан Рэнэ Хупер

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хупер. Джордан Рэнэ Хупер (нар. 20 лютага 1992, ЗША) — амерыканская баскетбалістка, форвард.

Кар’ера

Пачынала сваё захапленне баскетболам у старэйшай школе Альянсу, штат Невада. Потым былі 4 гады ва Ўніверсітэце Небраскі, дзе была стабільным гульцом стартавай пяцёркі. У 2013 годзе яна была выклікана ва ўніверсітэцкую зборную ЗША, з якой заваявала золата Універсіяды ў Казані.

У 2014 была задрафтавана «Тулсай Шок», у складзе якой правяла 35 гульняў з паказнікамі 5.7 ачкоў і 2.3 падборы у сярэднім за гульню. Па сканчэнню сезона ў WNBA форвард на год з’ехала ў турэцкі «Бешыкташ», але потым вярнулася ў «Тулсу».

У сезоне 2015/16 амерыканка паспрабавала свае сілы ў Пуэрта-Рыка, Аўстраліі і Ліване, а потым зноў вярнулася ў элітную амерыканскую лігу — «Далас Вінгз».

Новы гульнявы сезон 2016 форвард праводзіць у Турцыі, а ў 2017 выступае спачатку за «Канектыкут Сан», а потым за «Атланту Дрым».

Наступныя тры сезоны 2017—2019 Хупер правяла ў Аўстраліі і Ізраілі. Пры тым амерыканка была адной з лепшых у складзе сваіх камандаў: у сезоне 2018/19 яна набірала ў сярэднім 18.1 ачкоў, 8.6 падбораў, 1.2 перадачу і 1.4 перахоп, а ў наступным годзе — 13.0 ачкоў, 9.7 падбораў, 1.5 перадачы і 1.3 перахопу.

Гульнявы сезон 2020/21 пачынала лістападаўскім кантрактам з «Энерга Торунь».

У студзене 2021 года падпісала кантракт з баскетбольным клубам «Цмокі-Мінск»[2].

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 21 красавіка 2021.
  2. Джордан Рэнэ Хупер — навічок жаночай каманды! Архівавана 19 ліпеня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Ігракі жаночай зборнай ЗША па баскетболе
Катэгорыя·Баскетбалісткі ЗША
Катэгорыя·Ігракі ЖБК «Цмокі-Мінск»
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Небрасцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Баскетбалісты паводле алфавіта