.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Джон Эдвард Хёрбст (англ.: John Edward Herbst; 12 жніўня 1952, Роквіл-Сентэр, Нью-Ёрк) — амерыканскі дыпламат; пасол ЗША ва Узбекістане (2000—2003) і пасол ЗША ва Украіне (2003—2006). У 2006 годзе дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс прызначыла Джона Хёрбста каардынатарам Упраўлення рэканструкцыі і стабілізацыі.
Атрымаў ступень бакалаўра навук у галіне дыпламатычнай службы ў Школе дыпламатычнай службы Джорджтаўнскага ўніверсітэта ў 1974 годзе і ступень магістра мастацтваў у галіне права і дыпламатыі ў Флетчараўскай школе права і дыпламатыі пры Універсітэце Тафтса (Медфард, Масачусетс) у 1978 годзе. Таксама навучаўся ў Школе перспектыўных міжнародных даследаванняў у Балонні, Італія, пры Універсітэце Джонса Хопкінса.
Паступіў дыпламатычную службу ў 1979 годзе. Працаваў палітычным дарадцам у амерыканскіх пасольствах у Тэль-Авіве, Маскве і Эр-Рыядзе. Ён таксама працаваў дырэктарам па рэгіянальных пытаннях у Блізкаўсходнім бюро Дзяржаўнага дэпартамента ЗША, дырэктарам Упраўлення Незалежных Дзяржаў і па справах Садружнасці, першым намеснікам пасла па асобых даручэннях для новых незалежных дзяржаў. У 1997—2000 гадах працаваў Генеральным консулам ЗША ў Іерусаліме.