wd wp Пошук:

Джозеф Франклін Рутэрфорд

Джозеф Франклін Рутэрфорд (англ.: Joseph Franklin Rutherford, дата нараджэння 8.11.1869, Версаль, Місуры — 8 студзеня 1942, Сан-Дыега, Каліфорнія) — амерыканскі релігійный дзеяч, сведак Іеговы, другі прэзідэнт Таварыства Вартавой Вежы, юрыст, пісьменнік.

Біяграфія

Дж. Рутэрфорд нарадзіўся 8 лістапада 1869 г. у сям’і фермера ў Місуры. Ва ўзросце 20 год, пасля вучобы ў каледжы і юрыдычнай стажыроўкі ён пачаў працаваць судовым пратакалістам, а з 1892 г. Рутэрфорд атрымаў афіцыйнае права займацца юрыспрудэнцыяй, пасля чаго некаторы час працаваў суддзей 8-й судовай акругі Місуры[3].

З 1894 года суддзя Рутэрфорд пазнаёміўся з вучэннямі Міжнародных даследчыкаў Бібліі, а ў 1906 годзе хрысціўся як адзін з іх. Да знаёмства з Даследчыкамі Бібліі лічыў сябе атэістам[4]. Пасля хрышчэння пачаў актыўна ўдзельнічаць у дзейнасці арганізацыі, якая пазней стала вядома як Сведкі Іеговы

З 1917 гаода да сваёй смерці ў 1942 г. быў 2-м прэзідэнтам Таварыства Вартавой Вежы. Яго абранне выклікала апазіцыю некаторых дырэктараў Таварыства, але большасць Даследчыкаў Бібліі падтрымала Рутэрфорда[5].

У 1918 годзе разам з некаторымі іншымі Даследчыкамі Бібліі асуджаны па парушэнню закона ЗША аб шпіянажы (1917 г.) і заключаны ў турму горада Атланта. Пазней усіх абвінавачаных выпусцілі пад заклад і ў 1919 г. поўнасцю рэаблітавалі[6].

Падчас прэзідэнцтва Рутэрфорда у арганізацыі адбыліся пэўныя змены. З 1922 г. усіх Даследчыкаў Бібліі заклікалі прапавадаваць па дамах. З 1931 года Даследчыкі Бібліі сталі называцца Сведкамі Іеговы.

Рутэрфорд з’яўляецца аўтарам шэрагу рэлігійных кніг і прамоў, запісаных грампласцінкі.

Зноскі

  1. 1 2 Joseph Franklin Rutherford // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Joseph Franklin Rutherford // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Chryssides, George D. Historical Dictionary of New Religious Movements. Rowman & Littlefieldб 2012 р.299
  4. Паводле пераказу яго інтэрв’ю газеце The Homestead (Спрынгфілд, Масачусэтс), апублікаванага «Вартавой вежай» ў 1997 г.
  5. Сто лет назад: 1917 год Ежегодник Свидетелей Иеговы 2017 г. — С. 172—176 (он-лайн библиотека Сторожевой Башни)
  6. Обвинение в шпионаже // Свидетели Иеговы — возвещатели Царства Бога, с. 642—677 (он-лайн библиотека Сторожевой Башни)
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Місуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 8 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Сведкі Іеговы
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1869 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Сан-Дыега