wd wp Пошук:

Джозеф Бэл

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бэл.

Джозеф Бэл (англ.: Joseph Bell; 2 снежня 1837 — 4 кастрычніка 1911) — прафесар Эдынбургскага ўніверсітэта, вядомы ў свой час хірург. Быў знаёмы з Артурам Конан Дойлам, для якога паслужыў прататыпам Шэрлака Холмса.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і шатландскага лекара Бэла. З дзяцінства быў рознабаковым дзіцем, яму даваліся як прыкладныя, так і гуманітарныя навукі, хоць перавагу аддаў фізіцы і хіміі. Адмысловым захапленнем Бэла было вывучэнне ўплыву ядаў на арганізм чалавека, для чаго ў яго хаце мелася адмысловая лабараторыя.

Стаўшы лекарам, Джоззф Бэл хутка стаў папулярны ў Эдынбургу, паколькі шмат працаваў і не адмаўляў у дапамозе людзям з невысокім дастаткам. Умеў сапраўды вызначыць прафесію і характар сваіх пацыентаў і заўсёды раіў сваім студэнтам карыстацца вачамі, слыхам, нюхам у той жа меры, што і мозгам. Да прыкладу, па парывах на штанах вызначаў, што яго пацыент — шавец-ляўшун ці па паху здагадваўся, што перад ім — лакавальшчык. Парой лекар меў непасрэднае дачыненне да дэтэктыўнай працы: напрыклад, калі Джэк Патрашыцель у 1888 годзе забіў сваю чацвёртую ахвяру ў Лондане Скотланд-Ярд кансультаваўся ў Бэла[4].

Быў высокім, гужаватым чалавекам, з цёмнымі валасамі, уважлівымі вачамі, худымі плячамі, хадой, якая тузалася, і рэзкім голасам; паліў трубку. Хімічныя досведы праводзіў незалежна ад таго, наколькі быў загружаны ва ўніверсітэце і лячэбнай практыцы.

Артур Конан Дойл пазнаёміўся з Бэлам у 1877 годзе. Пазней Бэл узяў маладога лекара да сябе ў асістэнты ў Эдынбургскай клініцы, дзе Дойл штодня назіраў за ім. Да 50-га дня нараджэння свайго настаўніка Дойл выдаў першы аповяд пра Шэрлака Холмса — выдуманага персанажа, які пасля зрабіўся ўдзельнікам цэлага цыклу папулярных гісторый з дэтэктыўным сюжэтам. Прататыпам галоўнага героя, як неаднаразова заяўляў сам Дойл, быў доктар Джозеф Бэл з яго адмысловым метадам. Бэл быў у курсе пісьменніцкага дэбюту вучня і з гонарам адклікаўся пра яго[5].

Цікавыя факты

Крыніцы

Зноскі

  1. 1 2 Joseph Bell // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Lundy D. R. Joseph Bell // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  4. Lundy, Iain. The Ardlamont mystery: Tragic mistake or calculated evil? , The Scotsman (12 снежня 2005). Праверана 3 лютага 2011.
  5. Hume, Robert Fiction imitates real life in a case of true inspiration. Irish Examiner (4 лістапада 2011). Праверана 19 студзеня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 снежня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Хірургі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Памерлі ў Эдынбургу
Катэгорыя·Памерлі ў 1911 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Эдынбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Шэрлак Холмс
Катэгорыя·Памерлі 4 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1837 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Эдынбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных