wd wp Пошук:

Джахар Мусаевіч Дудаеў

Джахар Мусаевіч Дудаеў (чач. Дудзі Муса кант Джахар; 15 лютага 1944, Ялхоры, Чачэна-Інгушская АССР, СССР — 21 красавіка 1996, Гехі-чу, Чачэнская Рэспубліка, Расійская Федэрацыя) — чачэнскі ваенны, дзяржаўны і палітычны дзеяч, лідар чачэнскага незалежніцкага руху 1990-х, першы прэзідэнт самаабвешчанай Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя. У мінулым — генерал-маёр авіяцыі, адзіны генерал — чачэнец у Савецкай Арміі.

Біяграфія

Быў выселены з Чачні разам з сям’ёй у Казахстан. Вярнуўся ў Чачню ў 1957 годзе. У 1960 годзе паступіў на вучобу ў Тамбоўскае ваеннае лётнае вучылішча. Пасля гэтага служыў у савецкім войску. У 1980-х гадах браў удзел у вайне з маджахедамі ў Афганістане. Пасля развалу СССР вярнуўся ў Чачню і пачаў палітычную дзейнасць. 27 кастрычніка 1991 года быў абвешчаны прэзідэнтам Чачні. 21 красавіка 1996 года Джахар Дудаеў быў забіты ракетным ударам з расійскага самалёта.

Сям’я

12 верасня 1969 года Джахар Дудаеў ажаніўся з Алай Куліковай. Меў трох дзяцей — Аўлур (сын), Дэгі (сын) і Дана (дачка). Іх лёс невядомы з-за боязі пераследу з боку расійскіх уладаў.

Цытаты

Афганістан, Ічкерыя, іншыя цяжкасці паменшылі трошкі апетыты [Расіі]. Але не прыпынілі. У Крыме яшчэ будзе бойня, Украіна яшчэ сыйдзецца ў бітве з Расіяй. Пакуль русізм існуе, ён ніколі не адмовіцца ад сваіх амбіцый. Вось цяпер пад славянскай маркай хочуць, як і ў ранейшыя часы, падмяць пад сябе Украіну, Беларусь і гэтак далей...[4]
Джахар Дудаеў, 1995 год

Гл. таксама

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Dschochar Dudajew // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Дудаеў Джахар Мусаевіч
  4. Джохар Дудаев: Украина еще схлестнется с Россией | Интервью, 1995 год (video)
Папярэднік:
Прэзідэнт Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыі

кастрычнік 1991красавік 1996
Пераемнік:
Зелімхан Абдулмуслімавіч Яндарбіеў (в.а.)
Аслан Аліевіч Масхадаў
Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Памерлі 21 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Генералісімусы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Забітыя прэзідэнты
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Ваенна-паветранай акадэміі імя Ю. А. Гагарына
Катэгорыя·Генерал-маёры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чачэна-Інгушскай АССР
Катэгорыя·Кіраўнікі Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя
Катэгорыя·Памерлі ў Чачні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Палітыкі Чачні
Катэгорыя·Лётчыкі СССР
Катэгорыя·Военачальнікі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Гонар Нацыі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Удзельнікі Афганскай вайны (1979—1989)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга