wd wp Пошук:

Джавані Сабелі

Джавані Сабелі (італ.: Giovanni Sabelli; 23 верасня 188625 кастрычніка 1917) — італьянскі лётчык-ас, удзельнік Першай Балканскай і Першай сусветнай войнаў.

Біяграфія

Раннія гады

Джавані Сабелі нарадзіўся 23 верасня 1886 года ў Неапалі ў даволі багатай сям’і[1]. Ён цікавіўся тэхнікай, асабліва маладой, на той момант, авіяцыяй. Пасля Сабелі паступіў на курсы лётчыкаў у Бруклендзе. 30 студзеня 1912 года хлопец атрымаў сертыфікат пілота Каралеўскага аэраклуба. Падчас Першай Балканскай вайны ён паехаў добраахвотнікам у Балгарыю, каб ваяваць супраць турак[2]. Яго прызналі лепшым ваенным лётчыкам Балканскага Саюза[1].

Першая сусветная вайна

Калі Італія ўступіла ў Першую сусветную вайну, то Сабелі падахвоціўся на ваенную службу. Нягледзячы на тое, што ён ужо быў ліцэнзаваных пілотам і ветэранам баявых дзеянняў, Сабелі павінен быў прайсці новыя лётныя экзамены. У жніўні 1915 года лётчык здаў як базавыя, так і перадавыя ваенныя экзамены для авіятараў [2]. Пасля здзейсніў азнаямленчыя палёты з Адрыятычным абаронным рэйсам, а затым адправіўся ў Францыю для навучання палётаў на больш сучасных самалётах. У студзені 1916 года Сабелі вярнуўся ў Італію і афіцыйна паступіў на ваенную службу. У верасні яго адпраўляюць ваяваць у Албанію[1][3]. У сакавіку 1917-га лётчыка вярнулі на Італьянскі фронт[2].

10 жніўня 1917 года Сабелі збіў свой першы самалёт[1]. 6 верасня ён змог знішчыць другую варожую машыну. 17 верасня збіў адразу два самалёта, а 29 верасня яму ўдалося дасягнуць адзнакі ў пяць збітых машын[2]. За гэта Сабелі быў прысуджаны Сярэбраны медаль[3].

Гібель

25 кастрычніка 1917 года Сабелі быў збіты падчас сутыкнення з аўстрыйскай авіяцыяй. Яго цела не было знойдзена. Лётчык Феручыа Ранца, сябар загінулага, пасля здарэння намаляваў яго на ўласным самалёце SPAD S.VII у памяць аб пілоце[2].

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Franks 2000, p. 159.
  2. 1 2 3 4 5 Varriale 2009, pp. 92-93.
  3. 1 2 Franks 2000, pp. 80-81.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Вікіпедыя:Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Нарадзіліся 23 верасня
Нарадзіліся ў Неапалі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў 1886 годзе
Памерлі 25 кастрычніка
Памерлі ў 1917 годзе
Асобы
Памерлі ў Славеніі
Італьянскія лётчыкі Першай сусветнай вайны
Загінулі ў Першую сусветную вайну