Абу Абдала Джабір ібн Хаян ад-Аздзі ас-Суфі (араб. جابر بن حيان; Тус, каля 721, — Эль-Куфа, каля 815) — знакаміты арабскі алхімік, урач, фармацэўт, матэматык і астраном. Нарадзіўся ў сям’і аптэкара Хаяа ад-Аздзі, родам з Емена. У сярэднявечнай Еўропе быў вядомы пад лацінізаваным імем Geber.
Джабір ібн Хаян склаў каментарыі да «Пачаткаў» Еўкліда і да «Альмагеста» Пталемея. Яму належаць «Кніга аб пабудове Астралябіі», «Хупавы зідж», «Кніга аб становішчы свяцілаў», «Кніга аб люстэрках». Будучы вядомым урачом, ён напісаў «Кнігу ядаў і проціяддзяў» і «Кнігу міласэрнасці».