wd wp Пошук:

Двухбаковы абразок з Мінскага замчышча

Маці Божая. Пётр. Ікона двухбаковая

Двухбаковы абразок з Мінскага замчышча — унікальны абразок, знойдзены на Мінскім замчышчы. Двухбаковы абразок мае прамавугольную, амаль квадратную форму з выступам зверху і адтулінай для шнурка. На адным боку — паясная выява Маці Божай Агіасарытысы(руск.) бел., ці Халкапратыйскай (паводле назвы Халкапратыйскага храма ў Канстанцінопалі)[1]. Характэрнае для вобраза Маці Божай палажэнне рук: яны знаходзяцца на левым боку, левая павернута далоняй, правая — знешнім бокам. Трактоўка твару нагадвае абразок Канстанціна і Алены з Полацка. Выява Маці Божай Халкапратыйскай добра вядома па візантыйскіх камеях, аднак ва ўсходнеславянскай дробнай каменнай пластыцы сустракаецца ўпершыню. На другім боку абразка — выява апостала Пятра[2]. Яго фігура пададзена франтальна, іконаграфічны тып не зусім традыцыйны: прадаўгаваты твар, кароткія валасы ў выглядзе паўкруглых завіткоў. Выявы Маці Божай і апостала Пятра пабудаваны на традыцыях аб’ёмаў. Фігуры пластычная, разьба барэльефная. Па стылявых асаблівасцях і графіцы надпісу абразок можна датаваць XIIXIII стст.

Зноскі

  1. Кондаков. Иконография Богоматери 1915
  2. Старажытныя скарбы Беларусі = Древние сокровища Белоруссии / Склад. Г. В. Штыхаў, П. Н. Захарэнка. — Мінск, 1971. — 22 с., 55 іл.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Мінскае замчышча
Катэгорыя·З’явіліся ў XII стагоддзі
Катэгорыя·Каменныя абразкі
Катэгорыя·Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі
Катэгорыя·Абразы Беларусі
Катэгорыя·XII стагоддзе ў Мінску