wd wp Пошук:

Да восені

Ілюстрацыя для паэмы «Да восені» Уільям Джэймс Нітбі, 1899

«Да восені» (англ.: To Autumn) — паэма англійскага паэта-рамантыка Джона Кітса, напісаная 19 верасня 1819 і апублікаваная ў яго паэтычным выданні разам з паэмамі «Ламія» і «Пярэдадзень Святой Агнэсы» ў 1820 годзе. «Да восені» з’яўляецца апошнім творам цыкла паэм, вядомых пад назвай «оды 1819» Кітса. Нягледзячы на тое, што паэт на працягу 1819 года не меў шмат часу, каб прысвяціць сябе паэзіі, ён спрычыніўся напісаць «Да восені» пасля натхняльнага восеньскага вячэрняга шпацыру каля Вінчэстэра. Гэты твор канчаткова аформіў адыход Кітса ад паэтычнай кар’еры. Жывучы ў нястачы, паэт быў вымушаны зарабляць грошы і ўжо не быў здольны прысвяціць сябе паэтычнаму мастацтву.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1819 годзе
Катэгорыя·Літаратура Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Паэзія Джона Кітса