wd wp Пошук:

Даўлеканава

Даўлеканава (руск.: Давлеканово) — горад (з 1942) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Даўлеканаўскага раёна Башкартастана. Насельніцтва 23,9 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 18 стагоддзі. Размешчаны на рацэ Дзёме, за 96 км на паўднёвы захад ад Уфы. Чыгуначная станцыя.

У горадзе — 2 хлебакамбінаты, якія вырабляюць муку і камбікормы. Развітыя і іншыя галіны харчовай прамысловасці (малочны, масласыраробчы заводы). Вытворчасць будматэрыялаў (буйная цагельня), аўтарэмонтны завод, завод пажарнага абсталявання. Фабрыка дзіцячага абутку, завод нафтавага машынабудавання.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Башкартастана
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)