wd wp Пошук:

Даследчы цэнтр Эймса

Даследчы цэнтр Эймса (англ.: Ames Research Center, ARC) — аддзяленне ўрадавага агенцтва НАСА, знаходзіцца на тэрыторыі федэральнага аэрадрома Мафета. Заснаваны 20 снежня 1939 года як другая лабараторыя National Advisory Committee for Aeronautics (NACA), якая стала часткай НАСА ў 1958 годзе. Цэнтр названы ў гонар прафесара фізікі Джозефа Эймса, сузаснавальніка і старшыні (1919—1939) камітэта NASA.

Цэнтр Эймса з’яўляецца адным з асноўных цэнтраў НАСА, і размешчаны ў Крамянёвай даліне, паблізу ад мноства высокатэхналагічных кампаній, карпаратыўных інвестфондаў, універсітэтаў і лабараторый.

Даследчы цэнтр Эймса з’яўляецца цэнтрам некалькіх ключавых навуковых місій НАСА (Місіі Кеплера, LCROSS, SOFIA, LADEE). Значны ўклад унесены ў праект Exploration (КА Orion і РН Ares I).

Зноскі

  1. Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 1 чэрвеня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Касмічныя цэнтры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навуковыя арганізацыі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных