wd wp Пошук:

Даронікум

Даронікум[3] (Doronicum) — род кветкавых раслін у складзе сямейства астравыя (Asteraceae).

Прадстаўнікі роду шырока растуць у горных раёнах ўмераных абласцей Еўразіі, дзе паднімаюцца да 3500 м над узроўнем мора, адзін від сустракаецца ў Паўночнай Афрыцы.

Буйныя, прыгожыя, залаціста-жоўтыя венчыкі кветак і лёгкае вырошчванне спрыяюць шырокаму распаўсюджванню некаторых відаў у садах і парках.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Напісанне Даронікум ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.57
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Астравыя (падсямейства)
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы, дзе адсутнічае перанакіраванне з лацінскай назвы таксона
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі