Дапаможная адзінка гміны (польск.: jednostka pomocnicza gminy) — у сучаснай Польшчы лакальная суполка самакіравання. Дапаможнымі адзінкамі гмін яўляюцца солтыствы (польск.: sołectwa), раёны (польск.: dzielnice, osiedla) і іншыя, нават гарады (польск.: miasta)[1]. Спосабы стварэння, аб’яднання, падзелу і ліквідацыі гэтых адзінак рэгулюе статут кожнай гміны[2].
Агульнадзяржаўнае права не вызначае, якую тэрыторыю можа ахопліваць дапаможная адзінка гміны. Таму яна можа, паводле рашэння мясцовых уладаў, ахопліваць частку населенага пункта, дакладна адзін населены пункт або два і больш населеныя пункты. Звычайна, але не заўсёды, солтыства ахоплівае вёскі або іх часткі, а раёны ствараюць у гарадах. Часам аднак наадварот, солтыствы ствараюць у гарадах. Агульнадзяржаўнае права не забараняе гэтакай практыкі.
Дапаможная адзінка гміны можа таксама дзяліцца на дапаможныя адзінкі ніжняга парадку[3].
Дапаможную адзінку гміны можа стварыць (гэта не з’яўляецца абавязковым) выключна рада гміны ў форме ўхвалы, абавязкова пасля кансультацыяў з жыхарамі або па іх ініцыятыве[4]. Рада гміны надае дапаможнай адзінцы статут, у якім вызначае яе назву, тэрыторыі, арганізацыю і задачы органаў, формы кантролі і дазору над яе дзейнасцю[5].
Дапаможныя адзінкі гміны маюць свае органы. У солтыстве заканадаўчым органам яўляецца пасяджэнне жыхароў, а выканаўчым — солтыс. Дзейнасць солтыса падтрымлівае рада солтыства[6]. Рада солтыства і солтыс назначаюцца жыхарамі солтыства ў таемных выбарах[7]. У раёнах органам заканадаўчым звычайна яўляецца рада[8] (магчымае таксама пасяджэнне жыхароў замест рады[9]), а выканаўчым — упраўленне з намеснікам на чале[10]. Раду раёнаў выбіраюць жыхары ў сакрэтных выбарах[11].
Солтыс (адпаведна таксама намеснік упраўлення раёна) можа ўдзельнічаць у якасці аглядаючага ў пасяджэннях рады гміны[12].
Рада гміны можа прызначаць солтысам (намеснікам упраўлення раёнаў), членам упраўлення раёнаў, членам рады солтыства камісійныя (грашовыя ўзнагароджанні)[13].
З 2009 года солтыствы (гэта не тычыцца іншых дапаможных адзінак гмін) могуць карыстацца сродкамі з адмысловага фонду солтыства[14].