wd wp Пошук:

Даніэле Крэспі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крэспі.

Даніэле Крэспі (іт. Daniele Crespi; 1598, Буста-Арсіцыа — 19 ліпеня 1630, Мілан) — італьянскі мастак першай трэці XVII стагоддзя, прадстаўнік стылю барока.

Біяграфія

Дакладна невядомымі застаюцца месца нараджэння, месяц і год нараджэння будучага мастака. Па традыцыі лічаць, што ён нарадзіўся ў мястэчку Буста-Арсіцыа ці ў Мілане ў канцы 16-га стагоддзя.

Паводле знойдзеных дакументаў, Даніэле Крэспі стварыў чатырох евангелістаў у царкве Сан-Віторыа-аль-Корса ў Мілане, датаваныя 1619 годам. Сярод першых твораў і роспісы ў капліцы Святога Антонія. Майстэрства гэтых твораў сведчыла або аб хуткім паспяванні таленту мастака, або пра добрую школу навучання і значнай адоранасці мастака.

Майстэрства маладога мастака заўважылі, і ён пачаў атрымліваць заказы на партрэты ад багатых царкоўных служыцеляў, сярод якіх старшыняваў кардынал Федэрыка Барамеа. Для новай царквы Сан-Алесандра-ін-Зебедыя ён стварыў «Пакланенне вешчуноў», а для капліцы Іаана Хрысціцеля алтар — «Пакаранне смерцю Іаана Хрысціцеля». Да ранняга перыяду творчасці Даніэле Крэспі адносяць таксама дэкор капліцы Дабравешчання ў царкве Сант-Эўсторджа.

Верагодна, пры садзейнічанні кардынала Федэрыка Барамеа ў 1621 годзе Даніэле Крэспі залічылі ў Акадэмію Амбразіяна, заснаваную кардыналам пад кіраўніцтвам мастака Чэрана (1573—1632). Акрамя біблейскіх сюжэтаў мастак звяртаўся і да стварэння партрэтаў, сярод іх — «Невядомы барадач» (Ізола-Бела), «Аўтапартрэт» (галерэя Уфіцы, 1627), «Хірург Энэа Фёраванці» (Замак Сфорца), Антоніа Альджыяці (Мілан), Манфрэда Сетала (Пінакатэка Амбразіяна).

Сярод лепшых твораў спелага перыяду — цыкл карцін для царквы Санта-Марыя-дэла-Пасіёнэ, другой найбуйнейшай царквы ў Мілане пасля Міланскага сабора.

Зноскі

  1. Daniele Crespi — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  2. Daniele Crespi // Artnet — 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  4. Daniele Crespi // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119479788 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Мастакі Італіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Буста-Арсіцые
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Варэзэ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1598 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ад чумы
Катэгорыя·Памерлі ў 1630 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Мілане
Катэгорыя·Мастакі барока
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі 19 ліпеня