wd wp Пошук:

Даніэла Гантухава

Да́ніэла Га́нтухава (славацк.: Daniela Hantuchová, вымаўляецца danɪjɛla ˈɦantuxɔva; нарадзілася 23 красавіка 1983) — славацкая тэнісістка. Удзельнічае ў прафесійных турнірах з 1999 года. Першых значных вынікаў дабілася ў 2002, упершыню выйграўшы турнір ЖТА Індыян-Уэлз Мастэрз, перамогшы ў фінале саму Марціну Хінгіс і стаўшыся пераможцам з найніжэйшым рэйтынгам у гісторыі турніру. У тым самым годзе Даніэла дайшла да чвэрцьфіналаў Уімблданскага турніру і Адкрытага чэмпіянату ЗША, па выніках года трапіўшы ў топ-10. А разам са зборнай Славакіі Гантухава стала пераможцай Кубку федэрацыі.

Найвышэйшай пазіцыі ў рэйтынгу — пятае — Даніэла Гантухава дасягнула ў студзені 2003 года пасля выхаду ў чвэрцьфінал Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. Пасля гэтага перамагла яшчэ ў пяці турнірах ЖТА, у тым ліку другі раз на Індыян-Уэлз Мастэрз (2007). У 2008 дайшла да паўфіналу Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, што застаецца яе найлепшым дасягненнем у турнірах Вялікага шлема.

Гантухава — найбольш паспяховая славацкая тэнісістка ўсіх часоў. У чэрвені 2013 пасля перамогі над Лорай Робсан стала 37-й жанчынай Адкрытай эпохі (History of tennis#Open Era), якая дасягнула 500 перамог за кар’еру[3][4].

Даніэла таксама паспяхова выступае ў парным разрадзе. У 2001 яна разам з Леашам Фрыдлем перамагла на Уімблдане, у 2002 з Кевінам Ульетам — на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі, у 2005 — на Адкрытым чэмпіянаце Францыі з Фабрысам Сантаро і на Адкрытым чэмпіянаце ЗША з Махешам Бхупаці, стаўшыся такім чынам усяго пятай тэнісісткай, якая выйграла ўсе турніры Вялікага шлему ў змяшаных парах. Акрамя таго, у 2002 годзе яна дайшла да фіналу Уімблданскага турніру з Кевінам Ульетам і жаночага фіналу Аўстралійскага чэмпіянату з Аранчай Санчас Вікарыа, у 2006 — да фіналу жаночага Адкрытага чэмпіянату Францыі і ў 2009 — Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі (абодва разы — з Ай Сугіямай).

За апошні год Даніэла Гантухова праз траўмы скацілася з 17 пазіцыі (2012) да 48-й. Яе трэнерам з’яўляецца былы іспанскі тэнісіст Эдуарда Нікалас[5].

Зноскі

  1. Player Profile // WTA website
  2. Daniela Hantuchová // ČSFD — 2001.
  3. Official WTA profile of Hantuchová (нявызн.) (10 красавіка 2009).
  4. WTA — Maria Sharapova closing in on 500 career wins, Tennis World (13 April 2013)
  5. Hantuchova rolls back the years to win Aegon classic (нявызн.). Wimbledon.com (1 верасня 2013).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Пераможцы Уімблданскага турніру ў змяшаным парным разрадзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе ў змяшаным парным разрадзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Попрадзе
Катэгорыя·Карыстальнікі Twitter
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Тэнісісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Тэнісісты Славакіі
Катэгорыя·Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
Катэгорыя·Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года
Катэгорыя·Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Пераможцы Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе ў змяшаным парным разрадзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 красавіка