wd wp Пошук:

Дана Скот

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Скот (значэнні).

Дана Сцюарт Скот (англ.: Dana Stewart Scott, нар. 11 кастрычніка 1932) — амерыканскі матэматык, вядомы працамі ў галіне матэматычнай логікі і інфарматыкі.

Даследаванні Скота звязаны з тэорыяй мадэлей, тэорыяй аўтаматаў, мадальнай і інтуіцыянісцкай логікамі, канструктыўнай матэматыкай і сувяззю паміж логікай і тэорыяй катэгорый. Філасофскія інтарэсы ляжаць у галіне асноў логікі, філасофіі матэматыкі і семантычнага аналізу натуральных моў.

Зрабіў буйны ўклад у развіццё інфарматыкі, распрацаваўшы матэматычную тэорыю вылічэнняў. Ім была распрацавана мадэль бестыпавага λ-вылічэння, для чаго была ўведзена спецыяльная тапалогія (пазней названая яго імем), спачатку на поўных рашотках, і пасля абагульненая да поўных часткова ўпарадкаваных мностваў. У межах гэтай мадэлі развіў тэорыю і мадэлі вылічэнняў, распрацаваў прынцыпы дэнатацыйнай семантыкі моў праграмавання, паглыбіў паняцце аб вылічальнасці.

Зноскі

  1. https://www.ae-info.org/ae/User/Scott_Dana
Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Стыпендыяты Гугенхайма
Катэгорыя·Постаці інфарматыкі
Катэгорыя·Выкладчыкі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
Катэгорыя·Матэматыкі ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Прынстанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Чыкагскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Матэматыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Матэматыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Члены Еўрапейскай акадэміі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Цьюрынга
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 кастрычніка
Катэгорыя·Выпускнікі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
Катэгорыя·Члены Амерыканскага матэматычнага таварыства
Катэгорыя·Логікі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каліфорніі
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Таполагі
Катэгорыя·Асобы