Даманіўскі раён[1] (укр.: Доманівський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мікалаеўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Даманіўка[1] (укр.: Доманівка).
Утвораны ў 1924 годзе. Насельніцтва раёна на 1 мая 2015 года складае 25686 чалавек, плошча — 1458 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 13 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу і 61 сяло.