wd wp Пошук:

Давід фон Крафт

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крафт.

Давід фон Крафт (швед. і ням.: David von Krafft; 1655, Гамбург — 20 верасня 1724, Стакгольм) — шведскі жывапісец нямецкага паходжання.

Жыццё і творчасць

Быў запрошаны ў 1675 годзе ў Швецыю сваім дзядзькам і прыдворным мастаком Давідам Эрэнстралем і працаваў у яго майстэрні. Пры матэрыяльнай падтрымцы шведскай каралевы Ульрыкі Элеаноры правёў 10 гадоў у навучанні за мяжой, пры гэтым тры гады мастак падарожнічаў па Даніі, Германіі і Італіі. На працягу гэтых трох гадоў Дхерд Крафт стварыў партрэты дацкай каралеўскай сям’і. У Італіі наведаў Венецыю, Фларэнцыю і Рым, дзе яму пазіравала адракаваная ад пасаду каралева Швецыі Крысціна. Потым майстар пабываў у Балонню і ў Неапаль — а адтуль паехаў у Вену, дзе ён напісаў партрэт імператарскай сям’і. У Вене ж ён даведаўся пра смерць свайго дзядзькі ў Стакгольме. Д. Крафт вярнуўся ў Швецыю (праз Вюртэмберг, Швейцарыю, Парыж і Нідэрланды). У 1696 годзе ён стаў прыдворным мастаком караля Швецыі.

Першай жонкай мастака была Юстына Сафія Фрыдэнрайх, дзякуючы якой Д. Крафт увайшоў у кола давераных асоб каралеўскага дарадцы Іахіма фон Дзюбена (Старэйшага), што значна ўмацавала яго становішча пры двары. Другой жонкай Д. Крафта была ўдава Лізавета Шпэт. За заслугі перад каралеўскай сям’ёй у 1719 годзе жывапісец быў узведзены каралевай Ульрыкай Элеанорай у дваранскую годнасць. У 1720 годзе ён быў прызначаны палацавым інтэндантам.

Апроч партрэтаў членаў каралеўскай сям’і і прыдворных, Д. Крафт напісаў алтарную карціну для сабора ў Кальмары. Яго творы цяпер можна ўбачыць у многіх дзяржаўных зборах жывапісу ў Швецыі (Стакгольмскім нацыянальным музеі, Мальмёхусе, мастацкім музеі Гётэбарга, у замку Грыпсхальм.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124020097 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  2. 1 2 3 4 David Krafft, von — 1917.
  3. (unspecified title) Праверана 29 кастрычніка 2016.
  4. artist list of the National Museum of Sweden — 2016.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў камуне Стакгольм
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1655 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Стакгольме
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гамбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1724 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 20 верасня
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы