wd wp Пошук:

Давід Яўсеевіч Фактаровіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фактаровіч. Давід Яўсеевіч Фактаровіч (23 верасня 1917, Саратаў — 28 лютага 1993, Масква) — беларускі філолаг, літаратуразнавец, кандыдат філалагічных навук (1941), дацэнт (1943), член Саюза журналістаў СССР (1960).

Вывучаў узаемасувязі і ўзаемадзеянні нацыянальных літаратур і тэорыі мастацкага перакладу (у першую чаргу на прыкладзе ўзаемасувязей беларускай літаратуры з сусветнымі літаратурамі). Ім у 1961 годзе выдадзена манаграфія «Беларуская савецкая літаратура за рубяжом», апублікаваны шэраг артыкулаў па дадзенай тэматыцы. Быў удзельнікам дыскусіі «Узаемасувязі і ўзаемадзеянне нацыянальных літаратур», праведзенай Інстытутам сусветнай літаратуры імя А. М. Горкага АН СССР, дзе выступіў з дакладам «Вывучэнне ўзаемасувязяў беларускай і замежных літаратур».

Вынікам мэтанакіраваных даследаванняў узаемасувязяў і ўзаемадзеяння нацыянальных літаратур, а таксама тэорыі і практыкі мастацкага перакладу (перш за ўсё на прыкладзе беларускай літаратуры) з’явілася напісанне доктарскай дысертацыі «Асновы тэорыі мастацкага перакладу», рукапіс якой атрымаў шырокі водгук сярод філолагаў і спецыялістаў па мастацкім перакладзе. У 1964 годзе дысертацыя была рэкамендавана вучоным саветам філалагічнага факультэта БДУ да выдання асобнай кнігай. На аснове гэтай работы Фактаровіч распрацаваў і ажыццявіў у навучальным працэсе на філалагічным факультэце БДУ праграму спецкурса «Асновы тэорыі мастацкага перакладу», якая на думку члена праўлення, кіраўніка секцыі перакладу Саюза Пісьменнікаў СССР П. Г. Антакольскага, стала «першай у Савецкім Саюзе ўдалай спробай сістэматычнага выкладання курса тэорыі мастацкага перакладу». Аднак па не залежных ад аўтара абставінах кніга ў свой час не была выдадзеная. Публікацыя дысертацыі Фактаровіча «Асновы тэорыі мастацкага перакладу» асобнай кнігай адбылася толькі ў 2009 годзе, і тым не менш, як адзначыў рэцэнзент М. Кенька, кніга «нягледзячы на доўгі шлях да чытача, не састарэла, не страціла навуковай каштоўнасці».

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Філолагі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Філолагі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саратаве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1993 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 верасня
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 28 лютага
Катэгорыя·Выпускнікі МПДУ
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў