wd wp Пошук:

Давід Анахт

Давід Анахт (арм.: Դավիթ Անհաղթ, нар. канец 5 ст. - памёр 1-я палова 6 ст.) — армянскі філосаф-неаплатонік, прадстаўнік александрыйскай школы антычнай філасофіі. Вучыўся ў Александрыі і Афінах. Філасофія Давіда Анахта, выкладзеная ў апублікаваных “Азначэнні філасофіі”, “Аналізе “Увядзення “Парфірыя” і інш, спалучае ў сабе платанізм з элементамі вучэння Арыстоцеля і Піфагора.

Давід Аанахт выступаў супраць скептыцызму і рэлятывізму, за дзейснасць філасофскага спасціжэння свету. Мэта філасофіі, паводле Анахта, - пошукі і ўказанне шляхоў пазбягання зла і дасягнення духоўнай дасканаласці. Веды не з’яўляюцца самамэтай, яны павінны служыць маральнаму ўзвышэнню чалавека. У вучэнні аб душы Анахт развіваў неаплатанічныя ідэі. У армянскую сярэднявечную філасофію сістэма Анахта ўнесла свецкі, рацыяналістычны пачатак.

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Александрыйская школа
Катэгорыя·Неаплатонікі
Катэгорыя·Філосафы Арменіі
Катэгорыя·Вучоныя Візантыі
Катэгорыя·Філосафы Візантыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў VI стагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў VI стагоддзі
Катэгорыя·Філосафы VI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Туруберане
Катэгорыя·Пісьменнікі Арменіі