Дабрынё́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Дабрынёва.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Койданаўскага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Койданаўскім раёне БССР. З 23 сакавіка 1932 года ў Койданаўскім нацыянальным польскім раёне. З 29 чэрвеня 1932 года ў складзе Дзяржынскага раёна. З 31 ліпеня 1937 года ў складзе Мінскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. З 4 лютага 1939 года ў складзе Дзяржынскага раёна, адначасова ў склад сельсавета з Зенькавіцкага сельсавета Уздзенскага раёна перададзены вёска Александрова і хутар Паддуб’е[1]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рубілкаўскага сельсавета (24 населеныя пункты: аграгарадок Томкавічы, вёскі Баравікі, Булынкі, Бяліцкаўшчына, Гарэнаўка, Даўнары, Дзежкі, Жакі, Казлы, Камянное, Краснае, Кулі, Курганне, Лукашына, Пабеднае, Рубілкі, Сакольшчына, Старышча, Сухадолы, Уладзімірова, Чырвоная Зорка, Шабунеўшчына, Юнцаўшчына і Янавічы)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 1140 чалавек[3], з іх 88,2 % — беларусы, 7,3 % — рускія, 1,0 % — украінцы[4].