Гістарычная сацыялогія — «памежная» навука, якая яшчэ знаходзіцца на стадыі станаўлення і ня мае дастатковай увагі з боку грамадазнаўства і гісторыі, але займаецца шматбаковымі даследаваннямі чалавека і грамадства ў гістарычнай перспектыве[1]. Узнікла ў ЗША ў 1960 — 1970-я гг. як адмысловы тэарэтычны пункт гледжання на навуковае даследаванне грамадства ці індывіда ў межах метадалогии сучаснай сацыялогіі. Такі адмысловы падыход да вывучэння грамадства дазваляе выкарыстоўваць сацыяльную тэорыю ў вызначанай прасторы і часе, дзе яна ўжо здольная рэфлектаваць гістарычныя перамены ў сацыяльнай рэчаіснасці. Асновай зацікаўленасці гістарычнай сацыялогіі з’яўляюцца параўнальныя даследаваньні структурна-функцыянальных, выпадковых, універсальных, сталых, пераменных ці культурніцкіх аспектаў жыцця грамадства. У адрозненне ад класычнага падыходу да вызначаных пытанняў у сацыялогіі і гісторыі, гістарычная сацыялогія з’яўляецца міждысцыплінарнай навуковай плынню, якая выкарыстоўвае дасягнення культурніцкай і сацыяльнай антрапалогіі, этнаграфіі, эканомікі, псіхалогіі, філалогіі, сацыялінгвістыкі і г. д.
Пакуль няма выразнага ўяўлення аб прадмеце і метадзе гэтай навуковай дысцыплін. Рускі гісторык В. В. Ключэўскі меркаваў, што гістарычная сацыялогія займаецца вывучэннем зменлівых спалучэнняў знешніх і ўнутраных умоў развіцця ў розных краінах і грамадствах: «Таямніца гістарычнага працэсу, уласна, не ў краінах і народах, па меншай меры не выключна ў іх саміх, у іх унутраных, пастаянных, даных раз і назаўжды асаблівасцях, а ў тых шматлікіх і зменлівых шчаслівых і няўдалых спалучэннях знешніх і ўнутраных умоў; развіцця, якія складваюцца ў вядомых краінах для таго ці іншага народа на больш ці менш працяглы час. Гэтыя спалучэнні — асноўны прадмет гістарычнай сацыялогіі».
Галоўнае значэнне ў гістарычнай сацыалогіі займае параўнальны (кампаратыўны) падыход, які дапамагае апісаць, прааналізаваць, інтэрпрэтаваць і растлумачыць падабенства і адрозненні, агульныя і асаблівыя аспекты гісторыка-сацыяльных працэсаў. Менавіта гэта паказвае, чаму гістарычная сацыялогія часта вызначаецца як параўнальная і гістарычная сацыялогія. Гісторыка-сацыялягічны аналіз канцэнтруе сваю ўвагу на гістарычнасці існуючага парадку, на агульныя ды на асобыя кампаненты гісторыка-сацыялягічнага працэсу, на макра- і мікрааналітычны узровень, і нават на ягоны сацыяльна-эканамічны, палітычны і культурныя вымярэнні, дзеля чаго даследчыкі карыстаюцца шматлікімі метадамі з палітры класічнага сацыялагічнага аналізу: аналітычны, канструктывісцкі, высвятляльны і паясняльны, колькасны і якасны.
Галоўнымі кірункамі даследаванняў у сучаснай гістарычнай сацыялогіі зъяўляюцца пытаньні працэсаў сацыяльнай змены і іх вынікаў, мадэрнізацыя і мадэрнізацыйныя працэсы, цывілізацыяністыка, узнікненне дзяржаў і народаў, фарміраванне сусветнай сістэмы і шляхоў глабалізацыі, якія даследуюцца з дапамогай усебаковага кампаратыўнага аналізу, улічваючы тэрытарыяльную перспектыву і доўгія часовыя інтэрвалы. Таксама да спецыфічных інтарэсаў гістарычнай сацыялогіі можна аднесці пытанні калектыўнай ментальнасці, габітусу і народных эмоцый, сацыяльнай памяці, гістарычнага ўсведамлення і культурных траўм.
Сацыяльна-навуковая плынь даследчыкаў грунтуецца на параўнальнай-гістарычнай сацыялогіі. Прыкладам прыхільнікаў гэтай плыні ёсць амерыканскі сацыолаг Т. Скокпал(англ.) бел., якая правяла глыбокі параўнальны аналіз гістарычнай мінуласці Францыі, Расіі і Кітая, каб высветліць прычыны, падабенства і разыходжанні трох вялікіх рэвалюцый у межах гэтых краін[2]
Культурна-асветніцкая плынь узнікае на хвалі культурніцкага павароту і з’яўлення канструктывісцкага, постмадэрнісцкага, посткаланіальнага падыходаў у гуманістычных і сацыяльных навуках. У адрозненні ад сацыальна-навуковай плыні, тут паяўляеццаз’яўляецца адмысловая прастора да вывучэння праблематыкі бюракратыі, сацыяльнай палітыкі, грамадзянскіх і сацыяльных правоў, рэлігіі, палітычных арганізацый і рухаў, эканамічнай сферы.
Постдысцыплінарны рэфлексіўны тып гістарычнай сацыялогіі. Ядро гэтай плыні складаецца менавіта з еўрапейскіх інтэлектуалаў, перадусім класікаў сацыялогіі Карла Маркса, М. Вебера, Фердынанда Тоніса, Норберта Эліаса, Эміля Дзюргейма а таксама цэлага шэрагу сацыолагаў і гісторыкаў XX ст.[3].