У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Навара.
Гільерма Навара (ісп.: Guillermo Navarro; нар. 1955, Мехіка) — мексіканскі кінааператар і рэжысёр. Лаўрэат прэміі «Оскар» за найлепшую аператарскую працу[en] ў фільме «Лабірынт фаўна».
Нарадзіўся ў 1955 годзе ў Мехіка[4]. У 13 гадоў захапіўся фотаздымкай і запісаўся на семінары, якія праходзілі ў сярэдняй школе[5]. Пасля школы вучыўся ў Нацыянальным аўтаномным універсітэце Мексікі на факультэце сацыялогіі[5]. Кар’еру пачынаў са здымак дакументальных карцін у Мексіцы, пасля чаго вырашыў пераехаць у Лондан, які ён неўзабаве пакінуў з-за правілаў, якія абмяжоўваюць яго шанцы на працу[5]. Пераехаў у Парыж, дзе яго настаўнікам стаў кінааператар Рыкарда Арановіч[en][5]. З 1994 года жыве ў ЗША[5], у 2000 годзе стаў сябрам Амерыканскага таварыства кінааператараў[en][6].