wd wp Пошук:

Гідрадыкцыён

Гідрадыкцыён[1] (Hydrodictyon) — род прэснаводных зялёных водарасцей парадку пратакокавых. Слаявішча да 1 м даўжынёй, мае выгляд торбападобнай сеткі, якая вольна плавае па вадзе. Бакі пяцёлак утвораны асобнымі мнагаядравымі клеткамі даўжынёй да 1,5 см. Пры бясполым размнажэнні зааспоры (іх бывае да 20 000 у адной клетцы), знаходзячыся ў матчынай клетцы, складваюцца ў новую сетку; палавы працэс — ізагамія.

Зноскі

  1. Міхеева Т. М. Гідрадыкцыён // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.. С. 49.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зялёныя водарасці
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без IPNI
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак