wd wp Пошук:

Гутарка двух суседаў

«Гутарка двух суседаў» — цыкл беларускіх ананімных твораў XIX ст. Мяркуюць, што аўтарамі яго былі У. Сыракомля і В. Каратынскі. Выдаваўся В. Шварцэ, А. Белакозам, Грынявіцкім лацінкай у беластоцкай падпольнай друкарні асобнымі выпускамі напярэдадні паўстання 1863—1864. У 18611862 выйшлі 4 нумары.

Напісаны ў форме вершаванага дыялога двух сялян — бывалага, спрактыкаванага Матэвуша і праставатага. наіўнага Юзафа. Зместам і ідэйнай накіраванасцю «Гутаркі…» блізкая да «Гутаркі старога дзеда», паасобнымі палажэннямі (варожасць да «ліхіх паноў», паказ агульнага ў становішчы беларускага і рускага працоўнага народа) набліжаецца да «Мужыцкая праўда» К. Каліноўскага і стаіць каля вытокаў беларускай дэмакратычнай прэсы. Па сутнасці гэта першае перыядычнае выданне на беларускай мове.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Літаратурныя творы на беларускай мове
Ананімныя творы
Беларуская літаратура XIX стагоддзя
Літаратурныя творы паводле алфавіта