wd wp Пошук:

Густавія

Густавія (фр.: Gustavia) — горад, сталіца заморскай абшчыны Францыі Сен-Бартэльмі, якая ўтварылася толькі ў 2007 годзе, (да гэтага Сен-Бартэльмі быў аддаленым раёнам заморскага дэпартамента Гвадэлупа).

Насельніцтва — 3,2 тыс. жыхароў (2005) з 6,8 тыс. усёй абшчыны Сен-Бартэльмі.

Сваю назву горад атрымаў у гонар шведскага караля Густава III, калі Францыя ў 1785 годзе ў абмен на правы гандлю ў рэгіёне саступіла частку сваіх уладанняў. У 1878 годзе Густавія з Сен-Бартэльмі зноў перайшла да Францыі.

Асноўная галіна эканомікі Густавіі, як і ўсёй абшчыны — турызм.

З славутасцяў захаваліся некалькі англіканскіх цэркваў сярэдзіны XIX стагоддзя. Аднак, большасць жыхароў Густавіі — каталікі.

Зноскі

  1. база даных аб французскіх камунах — Institut national de l’information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гарады Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта