wd wp Пошук:

Гудзевіцкі сельсавет

Гудзе́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Гудзевічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 6 студзеня 1965 года ў Мастоўскім раёне. 28 жніўня 2013 года ў склад сельсавета з Лунненскага сельсавета перададзена вёска Тоўсцікі[1].

Склад

У склад сельсавета ўваходзяць — аграгарадок Гудзевічы, вёскі Агрызкі, Адзверна, Вострава, Дубляны, Кулёўшчына, Ляткі, Міткевічы, Нацавічы, Пілкі, Радзявічы, Семярэнкі, Струга, Сядзеневічы, Сямашкі, Тоўсцікі, Цінявічы.

Самы вялікі насялены пункт — Гудзевічы (732 жыхары), самы маленькі — Міткевічы (6 жыхароў).

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1525 чалавек[2], з іх 70,6 % — беларусы, 25,7 % — палякі, 2,3 % — рускія[3].

Інфраструктура

Ахова здароўя

У сельсавеце дзейнічаюць Гудзевіцкая амбулаторыя ўрача агульнай практыкі, Пілкаўскі і Радзявіцкі фельчарска-акушэрскія пункты. Ёсць аптэка чацвёртай катэгорыі ў аграгарадку Гудзевічы.

Адукацыя

ДУА «Гудзевіцкая сярэдняя школа», «Гудзевіцкі дзіцячы сад».

Бытавыя паслугі

Комплексна-прыёмны пункт у аг. Гудзевічы.

Банкі

Аддзяленне ў аг. Гудзевічы, банкамат у аг. Гудзевічы.

Гандаль

Працуюць 3 магазіны і 1 кафэ ў аграгарадку Гудзевічы, крамы ў вёсках Пілкі і Радзявічы.

Лазні

Лазня ЗАТ «Гудзевічы» на 2 аддзяленні, лазні ў вёсках Радзявічы і Пілкі.

Прадпрыемствы

ЗАТ «Гудзевічы».

Зноскі

  1. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 252 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Мостовского района Гродненской области
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гудзевіцкі сельсавет
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ваўкавыскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе